Чытаць цалкам:http://nn.by/?c=ar&i=68097Еўрасаюз не будзе мяняць сваю палітыку, пакуль палітвязні сядзяць, заявіў Дырэктар дэпартамента Еўрапейскай службы замежных дзеянняў
...бодра перадрукоўвае Газэта з Рысункамі, не абцяжарваючы сябе ўдакладненьнямі
У мяне два пытаньні: што гэта за таямнічы
Дэпартамэнт, і кім (дзе, можна лёгка здагадацца) працуе насамрэч сп. Wiegand?
Даведка: пры Эўракамісіі ад 2010 існуе Эўрапейская Служба Знешнепалітычнай Дзейнасьці, (
EEAS, European External Action Service). Яна падпарадкаваная усім вядомай Кэтрын Эштан (высокай прадстаўніцы па міжнародных справах і палітыцы бясьпекі,
HRUFASP)
Заходзім на сайт
EEAS. Фігвам, а не Віганд. Рэчамі ўсходнімі кіруе Лайчак. Таямнічага "Дэпартамэнта" нідзе не відаць.
Аднак, як можна лёгка даведацца зь вікіпэдыі, EEAS - гэта спадкаёмца Дырэктарата зьнешнепалітычных адносінаў (
DG-External Relations), дзе быў аддзел Усходней Эўропы, Паўднёвага Каўказа і Сярэдняй Азіі, і начальнікам якога трудзіўся сп. Віганд.
Пэўне ж, на мароз яго ня выкінулі, і ён працягвае не шчадзіць свайго жыцьця і здароўя дзеля дабрабыту ўсходніх суседзяў. Who are you, Mr Wiegand? Дырэктар якога дэпартамэнта, хто мне падкажа?